Навіны

05.02.2026

З асабістым святам сёння віншуем цудоўную актрысу  Купалаўскага тэатра Алену Мазгову. З 55-годдзем.

Жадаем шмат шчаслівых імгненняў, напоўненых радасцю і любоўю. Няхай кожны новы спектакль становіцца для Вас яшчэ адной добрай гісторыяй, якая будзе радаваць і натхняць на творчыя ўздымы!

Яркіх сафітаў, вялікіх букетаў і гучных апладысментаў!

05.02.2026

Паважаныя гледачы, спяшаемся паведаміць вам радасную навіну! 21.02 адбудзецца дадатковы паказ спектакля "Паўлінка"! Білеты ўжо на нашым сайце!

Таксама звяртаем ўвагу, што на 25.02 вы таксама можаце набыць квіткі на дадзены спектакль.

03.02.2026

У гэты марозны лютаўскі дзень цёплымі словамі віншуем з днём нараджэння народную артыстку Беларусі, артыстку Купалаўскага тэатра, нашу дарагую Тамару Васільеўну Міронаву!

Зычым моцнага здароўя, каб кожны дзень дарыў радасць, а праца прыносіла творчае задавальнне! Кожны Ваш выхад на сцэну адчуваецца як свята і для гледачоў, і для калектыву тэатра. Дзякуй за святло і цеплыню, якія Вы так па-майстэрску ўкладваеце ў любую сваю ролю!

15.01.2026

❗Паважаныя гледачы! Просім звярнуць вашу ўвагу, што ў сувязі з хваробай артыста ў рэпертуары Купалаўскага тэатра адбылася замена спектакля❗

30.01 - ЗАМЕНА спектакля "Гэта цудоўнае жыццё". Замест яго прапануем вам убачыць спектакль "Дзядзечкаў сон".

Нагадаем, што набытыя вамі квіткі з'яўляюцца сапраўднымі на ўсе спектаклі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы да канца сезона па папярэднім запісе на нумары тэлефонаў +375(17)357-66-27 і +375(17)365-42-37

13.01.2026

Дарагія гледачы! У нас добрыя навіны! 14 і 27 лютага пройдзе тэатралізаванае чытанне вясковага рамана “Вырай” Вікторыі Кляўко, пастаўленае маладым акцёрам Ільём Круком.

А каб пазнаёміцца з гісторыяй яшчэ раней, запрашаем вас 31 студзеня на паказ “ВЫРАЙ. ЧЫТКА”.

Квіткі на лютаўскі рэпертуар ужо ў продажы на нашым сайце! Чакаем у Купалаўскім тэатры!

12.01.2026

❗Паважаныя гледачы! Просім звярнуць вашу ўвагу, што ў сувязі з хваробай артыста ў рэпертуары Купалаўскага тэатра адбылася замена спектакля❗

13.01 - ЗАМЕНА спектакля "Брама неўміручасці". Замест яго прапануем вам убачыць спектакль "Пісаравы Імяніны".

Нагадаем, што набытыя вамі квіткі з'яўляюцца сапраўднымі на ўсе спектаклі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы да канца сезона па папярэднім запісе на нумары тэлефонаў +375(17)357-66-27 і +375(17)365-42-37

09.01.2026

Снег — не перашкода! Сёння супрацоўнікі Купалаўскага тэатра выйшлі на барацьбу з непагаддзю: узброіліся рыдлёўкамі, добрым настроем і зрабілі шлях да тэатра зручным і бяспечным, каб любімыя гледачы маглі дабрацца да нас з камфортам. Нават снегапад не перашкода, калі вельмі чакаеш сустрэчы.

Да сустрэчы ў Купалаўскім!
Старонкі: 1 2 3 4 5 ... 81 Наступная
theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы