Купалаўская сцэна шукае новых зорак!
09.06.2026
Мы аб’яўляем кастынг у трупу Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы! Запрашаем акцёраў, якія маюць смеласць, талент і прагу да творчасці. Калі вы адчуваеце ў сабе патэнцыял стаць часткай нашага творчага калектыву, мы чакаем вашы матэрыялы.
Каб прыняць удзел у адборы, калі ласка, дашліце на пошту kadry@kupalauski.by:
- рэзюмэ;
- відэавізітку;
- шоурыл (пры наяўнасці).
У тэме ліста пазначце: «Кастынг».
Кастынг пройдзе з 21 па 23 ліпеня (час паведамім дадаткова). Заяўкі прымаюцца да 6 ліпеня.
Да сустрэчы ў Купалаўскім тэатры
