Купалаўскі рыхтуе гучную прэм’еру!
25.04.2026
17.04 адбылася абарона будучага спектакля «Замак Альшанскі».
Рэжысёр Дэвід Разумаў прадставіў маштабны праект — гістарычны дэтэктыў у стылі неануар паводле культавага рамана Уладзіміра Караткевіча.
Мастацкі кіраўнік Дзмітрый Акімаў, генеральны дырэктар Аляксандр Шастакоў і ўся творчая каманда падтрымалі энергію і бачанне рэжысёра. Спектакль аднагалосна зацверджаны!
Плануйце паход у Купалаўскі ў чэрвені 2026 года!
