Купалаўскі тэатр на I Форуме маладых літаратараў Беларусі
04.06.2026
3 чэрвеня Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы прыняў удзел у творчай сустрэчы ў межах І Форума маладых літаратараў Беларусі. Юныя пісьменнікі абмяркоўвалі з рэжысёрамі вядучых тэатраў краіны свой уклад у культурнае жыццё i праблемы сучаснай беларускай драматургіі. Спікерам ад нашага тэатра выступіла памочнік рэжысёра Алеся Войтко.
Сустрэча праходзіла ва ўстанове "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр".
Фота прадастаўлены Прэс-цэнтрам Дома прэсы.
