Навіны

12.11.2025

105 гадоў са дня нараджэння драматурга і народнага пісменніка Беларусі Андрэя Макаёнка.

Добрым знакам для тэатра з’яўляўся даўні і шчаслівы саюз з драматургам Андрэем Макаёнкам у 1970-1980-я гады.
Артысты называлі яго “чалавек-аркестр”, які яскравым метэорам уварваўся ў Куплаўскі тэатр. Трупа любіла , калі ён чытаў свае п’есы, пражываючы на вачах жыццё кожнага са сваіх герояў.

Кожная прэм’ера паводле яго п’ес была святочнай падзеяй. Макаёнак часта прысутнічаў на мастацкіх радах у тэатры, даваў парады, прыслухоўваўся да рэжысёрскага меркавання.

За ўвесь перыяд існавання Купалаўскага тэатра на сцэне было пастаўлена 9 спектакляў: “Выбачайце, калі ласка!”, “Зацюканы апостал”, “Таблетку пад язык”, “Каб людзі не журыліся”, “Лявоніха на арбіце” і іншыя.

Дзякуй за творчасць і мастацтва!

06.11.2025

Восеньскія вечары жывой музыкі ў кафэ “Аўстэрыя Уршуля”!

Запрашаем адчуць атмасферу спакою і цеплыні, быццам у гасцях у сябра. Прапануем восеньскім вечарам сабрацца аматарам жывога гуку, каб парадавацца мелодыямі беларускай і рускай эстрады. Жывое выкананне адкрыне свет музыкі, поўны гармоніі і шчырасці

Кожную пятніцу і суботу з 19:00 да 23:00 у нашым кафэ вас чакаюць незабыўныя вечары жывой музыкі і смачных страў!

Атрымайце асалоду ад добрай ежы, сагравальных напояў і выдатнага жывога выканання песень у халодныя восеньскія вечары!

25.10.2025

Купалаўскі тэатр прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку.

22.10.2025

У рамках сумеснага супрацоўніцтва, адміністрацыя Купалаўскага тэатра наведала Азербайджанскі Дзяржаўны Акадэмічны Нацыянальны Драматычны Тэатр. Адбылася сустрэча з калектывам тэатра і абмеркаваны пытанні далейшага супрацоўніцтва і гастрольны каляндар для тэатраў

21.10.2025

З 20 кастрычніка па 6 лістапада пройдзе акцыя МНС «За бяспеку разам», якая зверне ўвагу на праблему пажараў у асенне-зімовы пажаранебяспечны перыяд.

16.10.2025

❗️ Паважаныя гледачы! Звярніце ўвагу на тое, што ў рэпертуары Купалаўскага тэатра адбылася замена спектакляў ❗️

16.10.2025

❗️ Паважаныя гледачы! Звярніце ўвагу на тое, што ў рэпертуары Купалаўскага тэатра адбылася замена спектакля ❗️

17.10 - ЗАМЕНА спектакля "Апошні атракцыён". Замест яго прапануем вам убачыць нашу родную "Паўлінку"!

19.10 - ЗАМЕНА спектакля "ДЗЯДЗЕЧКАЎ СОН". Замест яго прапануем вам убачыць “ВЕЧАР"!

22.10 - ЗАМЕНА спектакля "DONNA SOLA (Жанчына адна)". Замест яго прапануем завітаць на пастаноўку ,,БЯСКОНЦАЯ ГІСТОРЫЯ"!

28.10 -  ЗАМЕНА спектакля "ДЗЯДЗЕЧКАЎ СОН". Замест яго запрашаем вас на неўміручую камедыю "Паўлінка"!

Нагадаем, што набытыя вамі квіткі з'яўляюцца сапраўднымі на ўсе спектаклі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы да канца сезона. Па ўсіх пытаннях просім звяртацца ў касу тэатра па нумары +375 (17) 367-17-17!
Старонкі: 1 2 3 4 5 ... 78 Наступная
theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы