Павіншавалі выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу з пачаткам летніх канікул!
У мінулую пятніцу прадстаўнікі Купалаўскага тэатра наведалі вялікую і дружную сям'ю Чарнюк. У доме, дзе пануе атмасфера любві і клопату, кожнае дзіця адчувае сябе патрэбным і важным. Рабяты атрымалі не толькі цацкі і прысмакі, але і карысныя рэчы для гаспадаркі. Малодшыя выхаванцы ахвотна паказалі свае падарункі і прачыталі гасцям вершы.
Маці-выхавацелька Святлана Чарнюк падзялілася планамі на летні перыяд. Яна адзначыла, што юны спартсмен Оскар працягне трэніроўкі ў школе №55, куды маці плануе аддаць яго на навучанне. А вось Марату заняткі спортам рэкамендаваў нейрапсіхолаг. Дзякуючы бацькоўскай падтрымцы кожнае дзіця ў гэтай сям'і развіваецца ў сваім кірунку і раскрывае асабісты патэнцыял.
У гэтым вялікім свеце кожны з нас можа стаць чараўніком. Асабліва тады, калі размова ідзе пра дзяцей. Часам дастаткова проста прыйсці ў госці і даць сваю ўвагу, каб зрабіць чыйсьці дзень ярчэй. Давайце ствараць маленькія цуды разам!
