Практычны занятак для студэнтаў БДАМ ад Герлавана Барыса Федасеевіча!
13.05.2026
У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы прайшоў практычны занятак для студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (спецыяльнасць "сцэнаграфія") пад кіраўніцтвам іх куратара, народнага мастака Беларусі Барыса Федасеевіча Герлавана!
У рамках занятку адбылася сустрэча з генеральным дырэктарам Аляксандрам Віктаравічам Шастаковым, які натхніў моладзь на актыўную працу на карысць нацыянальнага тэатральнага мастацтва.
Жадаем поспехаў юным творцам - за імі будучыня нашай краіны!
