Спектаклю «Брама неўміручасці» 1 год!
29.05.2026
Адзін год таму адбыўся прэм’ерны паказ спектакля «Брама неўміручасці» Кандрата Крапівы ў рэжысуры Аляксея Дзямідчыка і Вольгі Няфёдавай.
Спектакль пастаўлены паводле сатырычнай п’есы «Брама неўміручасці» Кандрата Крапівы. Аўтар праз сатыру і навуковую фантастыку ўздымае глыбокія філасофскія пытанні пра каштоўнасць жыцця, сэнс чалавечага існавання і праблему старасці.
Шчыра дзякуем рэжысёрам за талент, працу і ўнікальны погляд, які дапамог наноў адкрыць класіку беларускай літаратуры!
Жадаем спектаклю працягваць радаваць i захапляць нашых гледачоў!
