Спектаклю "Вечар" 20 гадоў!

Спектаклю "Вечар" 20 гадоў!

19.05.2026

Сёння — асаблівая дата. Роўна два дзесяцігоддзі таму на сцэне Купалаўскага тэатра ўпершыню ажыла гісторыя Аляксея Дударава – «Вечар».

Творчы саюз выдатных майстроў — драматурга Аляксея Дударава, рэжысёра Валерыя Раеўскага і мастака Барыса Герлавана — падарыў свету пастаноўку, якая не страчвае актуальнасці праз гады. Спектакль «Вечар» стаў своеасаблівым «рэквіемам» па пакаленні, філасофскім роздумам пра карані, адзіноту і бясконцую любоў да жыцця.

Прытча пра чалавечыя лёсы з'яўляецца любімай для многіх пакаленняў гледачоў. І цішыня ў зале падчас спектакля застаецца такой жа шчыльнай і шчырай, як і ў дзень прэм’еры.

Нізкі паклон стваральнікам за сапраўдны шэдэўр. І вялікая ўдзячнасць вам, нашым гледачам, якія любяць тэатр!

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы