Увага! Замена спектакля на 03.05
29.04.2026
Увага, змены ў рэпертуары!
Паважаныя гледачы, вымушаны паведаміць, што 03.05 замест спектакля “Жаніцьба” адбудзецца “Паўлінка” (пачатак у 19:00).
Пры патрэбе квіткі можна вярнуць. Наконт квіткоў, набытых на сайце тэатра, адпраўце заяўку на пошту bilet@kupalauski.by. Калі вы набывалі квіткі ў касе тэатра, то іх вяртанне можна ажыццявіць непасрэдна ў касе. З падрабязнасцямі пра вяртанне квіткоў можна азнаёміцца па спасылцы.
З дадатковымі пытаннямі просім таксама звяртацца ў касу тэатра на нумар +375 (17) 367-17-17!
