Узнагароджанне падзякай артыстаў Купалаўскага тэатра
30.03.2026
27 сакавіка, у Міжнародны дзень тэатра, у Купалаўскім тэатры адбылося ўзнагароджанне артыстаў падзякай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за шматгадовую добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм ✨ Праводзіў узнагароджанне намеснік генеральнага дырэктара Пракапчук Алег Анатольевіч.
Падзяку атрымалі:
Аўчыніна Юлія Вадзімаўна - артыст драмы 1 квалiфiкацыйнай катэгорыi;
Цяцёркін Барыс Аляксандравіч - артыст драмы 1 квалiфiкацыйнай катэгорыi;
Цыцура Артур Мікалаевіч - артыст драмы 2 квалiфiкацыйнай катэгорыi.
Ад усяго сэрца віншуем калег з заслужанай высокай ацэнкай іх таленту, адданасці і майстэрства ❤️
Дзякуй вам за гады яркай службы тэатру і за кожную сыграную ролю, якая застаецца ў сэрцах гледачоў!
