Навіны

17.11.2025

Тэатралы краіны! Для вас – цудоўная навіна! У кастрычніку-снежні 2025 года пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта праходзіць VIII Рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія”, сапраўднае свята высокага мастацтва. Гэты ўсімі любімы конкурс ладзіцца раз на два гады і з’яўляецца выдатнай магчымасцю для аматараў мастацтва ўбачыць апошнія дасягненні беларускай тэатральнай школы, пазнаёміцца з самымі выбітнымі сучаснымі спектаклямі, умацаваць культурныя сувязі, абмяняцца вопытам, адкрыць новыя імёны.
Журы і гледачы ацэняць 37 пастановак ад 27 тэатральных калектываў з розных куткоў краіны: Мінска, Брэста, Гомеля, Гродна, Маладзечна, Бабруйска, Віцебска, Магілёва. Гэта першы раз за ўсю гісторыю конкурсу, калі ўдзел у ім прыме такая вялікая колькасць тэатраў! Канкурсанты пазмагаюцца за перамогу ў намінацыях «Лепшы спектакль тэатра драмы для вялікай сцэны», «Лепшы спектакль тэатра драмы для малой сцэны», «Лепшы спектакль для дзяцей і юнацтва», «Лепшы спектакль тэатра лялек», «Лепшы оперны спектакль», «Лепшы спектакль балета», «Лепшы спектакль у жанры аперэта, музычная камедыя, мюзікл».
Паводле традыцыі мінскія тэатры паказваюць пастаноўкі на ўласных сцэнічных пляцоўках, а паказы спектакляў з іншых куткоў краіны пройдуць на галоўнай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, найстарэйшага драматычнага тэатра Беларусі. Ужо 18 лістапада Купалаўскі тэатр – ён, дарэчы, з’яўляецца дырэкцыяй Нацыянальнай тэатральнай прэміі – гасцінна прыме першых удзельнікаў: артыстаў Беларускага тэатра “Лялька” з кранальным спектаклем “Дзюймовачка”. На час правядзення конкурсу “Нацыянальная тэатральная прэмія” ў сталіцы Мінска будзе зафіксавана надзвычайная насычанасць прыемных ўражанняў, яркіх эмоцый і натхнення!

Запрашаем далучыцца да самай значнай падзеі ў тэатральным жыцці краіны 2025 года! Будзьце з намі, будзьце з тэатрам!

12.11.2025

105 гадоў са дня нараджэння драматурга і народнага пісменніка Беларусі Андрэя Макаёнка.

Добрым знакам для тэатра з’яўляўся даўні і шчаслівы саюз з драматургам Андрэем Макаёнкам у 1970-1980-я гады.
Артысты называлі яго “чалавек-аркестр”, які яскравым метэорам уварваўся ў Куплаўскі тэатр. Трупа любіла , калі ён чытаў свае п’есы, пражываючы на вачах жыццё кожнага са сваіх герояў.

Кожная прэм’ера паводле яго п’ес была святочнай падзеяй. Макаёнак часта прысутнічаў на мастацкіх радах у тэатры, даваў парады, прыслухоўваўся да рэжысёрскага меркавання.

За ўвесь перыяд існавання Купалаўскага тэатра на сцэне было пастаўлена 9 спектакляў: “Выбачайце, калі ласка!”, “Зацюканы апостал”, “Таблетку пад язык”, “Каб людзі не журыліся”, “Лявоніха на арбіце” і іншыя.

Дзякуй за творчасць і мастацтва!

06.11.2025

Восеньскія вечары жывой музыкі ў кафэ “Аўстэрыя Уршуля”!

Запрашаем адчуць атмасферу спакою і цеплыні, быццам у гасцях у сябра. Прапануем восеньскім вечарам сабрацца аматарам жывога гуку, каб парадавацца мелодыямі беларускай і рускай эстрады. Жывое выкананне адкрыне свет музыкі, поўны гармоніі і шчырасці

Кожную пятніцу і суботу з 19:00 да 23:00 у нашым кафэ вас чакаюць незабыўныя вечары жывой музыкі і смачных страў!

Атрымайце асалоду ад добрай ежы, сагравальных напояў і выдатнага жывога выканання песень у халодныя восеньскія вечары!

25.10.2025

Купалаўскі тэатр прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку.

22.10.2025

У рамках сумеснага супрацоўніцтва, адміністрацыя Купалаўскага тэатра наведала Азербайджанскі Дзяржаўны Акадэмічны Нацыянальны Драматычны Тэатр. Адбылася сустрэча з калектывам тэатра і абмеркаваны пытанні далейшага супрацоўніцтва і гастрольны каляндар для тэатраў

21.10.2025

З 20 кастрычніка па 6 лістапада пройдзе акцыя МНС «За бяспеку разам», якая зверне ўвагу на праблему пажараў у асенне-зімовы пажаранебяспечны перыяд.

16.10.2025

❗️ Паважаныя гледачы! Звярніце ўвагу на тое, што ў рэпертуары Купалаўскага тэатра адбылася замена спектакляў ❗️
Старонкі: 1 2 3 4 5 ... 78 Наступная
theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы