Віншуем Маргарыту Гарбачову з днём нараджэння!
17.05.2026
Віншаванні з днём нараджэння прымае Маргарыта Гарбачова!
Дзякуй за любоў да мастацтва, за час, эмоцыі і душу, якія Вы ўкладаеце ў сваю працу, тэатр і сцэну!
Зычым, каб прафесійнае жыццё было багатым на знакавыя прэм’еры, а асабістае — на шчаслівыя імгненні і цеплыню блізкіх людзей. Няхай апладысменты будуць заслужанай узнагародай за талент і працу. З днём нараджэння!
Запрашаем наведаць бліжэйшыя спектаклі з удзелам Маргарыты Гарбачовай: "Паўлінка", "Брама неўміручасці", "Дзядзечкаў сон", "А зоры тут ціхія", "Чорная панна Нясвіжа".
