Віншуем Таццяну Гулевіч з днём нараджэння!

Віншуем Таццяну Гулевіч з днём нараджэння!

20.05.2026

Сёння адзначаем дзень нараджэння артысткі Купалаўскага тэатра – Таццяны Гулевіч.

Дзякуй за талент, шчырасць, натхненне і невычэрпную энергію, якую Вы заўсёды дорыце зале!

Няхай кожны новы творчы сезон адкрывае цікавыя гарызонты, а натхненне застаецца нязменным спадарожнікам! Светлых падзей, душэўнай раўнавагі, моцнага здароўя, асабiстага шчасця і нязгаснага агеньчыку ў вачах!

Запрашаем наведаць бліжэйшыя спектаклі з удзелам Таццяны Гулевіч: "Брама неўміручасці", "А зоры тут ціхія", "Бясконцая гісторыя", "Чорная панна Нясвіжа", "Дзядзечкаў сон".

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы