Віншуем з Міжнародным днём тэатра!

Віншуем з Міжнародным днём тэатра!

27.03.2026

Дарагія калегі і шаноўныя гледачы! Купалаўскі тэатр шчыра віншуе вас з гэтым цудоўным святам!

Тэатр — гэта велізарны механізм, у якім важнай з’яўляецца кожная дэталь. Артысты і музыканты радаюць нас сваім талентам і тымі яркімі эмоцыямі, якія мы атрымліваем на кожным спектаклі.

За кулісамі з адданасцю працуюць рэжысёры, рэквізітары, грымёры, касцюмеры, асвятляльнікі, гукааператары і ўся тэхнічная служба,  дзякуючы якім мы бачым нашы любімыя спектаклі. Дзякуй кожнаму за працу і сілы, якія старанна ўкладаюцца ў стварэнне магіі тэатра!

Няхай гэты дзень напоўніць вас натхненнем, радасцю і любоўю да мастацтва!

З любоўю, Купалаўскі тэатр !

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы