Віншуем заслужаную артыстку БССР Тамару Нікалаеву-Апіёк!

Віншуем заслужаную артыстку БССР Тамару Нікалаеву-Апіёк!

18.03.2026

Тамара Іванаўна, з днём нараджэння! Шчыра дзякуем за бязмежную любоў да тэатра і за эмоцыі, якія Вы дорыце сваім прыхільнікам!

Вашы прыродныя арыстакратычнасць, інтэлігентнасць, мудрасць і дабрыня нязменна прыцягваюць увагу глядзельнай залы, натхняюць маладое пакаленне.

Ад усёй душы зычым Вам, каб здароўе было моцным, сэрца - радасным, крыніца натхнення - невычарпальнай, а ролі - толькі любімымі! Са святам!
theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы