Юныя тэатралы на экскурсіі па закуліссю Купалаўскага
07.04.2026
3 красавіка ў межах школьнага конкурсу "Лепшы клас" Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы наведалі навучэнцы ДУА "Сярэдняя школа № 27 г. Мінска" з тэатральным ухілам.
Юныя госці пабывалі ў закуліссі, убачылі ўсе 3 сцэны тэатра, а таксама зазірнулі ў месцы, дзе праходзяць асноўныя этапы стварэння спектакляў.
Жадаем юным тэатралам перамогі ў конкурсе і чакаем іх на нашых спектаклях!
