Знаёмцеся, куратар "Купала. Лабараторыі" !

Знаёмцеся, куратар "Купала. Лабараторыі" !

21.08.2026

Сёння з гонарам рады прадставіць вам куратара нашай "Купала. Лабараторыі" – Аляксандра Аляксандравіча Віслава!

Ён – тэатральны дзеяч, куратар тэатральных праектаў, даследчык, крытык, драматург, рэжысёр, старшы выкладчык ГITICа, майстар курса тэатразнаўчага факультэта, кіраваў рэжысёрскімі і драматургічнымі лабараторыямі ў шматлікіх расійскіх тэатрах, у т.л.: у Тэатры ім. Массавета, Санкт-Пецярбургскім ТЮГу ім. Бранцава, Омскім тэатры драмы, Новакузнецкім драматычным тэатры, Чэлябінскім камерным тэатры, Ялецкім драматычным тэатры "Бенефіс" і інш. Неаднакратны член экспертнага савета і журы Нацыянальнай тэатральнай прэміі "Залатая маска". У сваіх артыкулах Аляксандр Віслаў даследуе расійскі тэатр як шматпланавую з'яву, вывучае яго сучасны стан і гісторыю. Менавіта гэты таленавіты чалавек будзе каардынаваць працу рэжысёраў і ўсяго творчага працэса цягам правядзення "Купала. Лабараторыі".

Бясспрэчна, пад кіраўніцтвам Аляксандра Віслава на працягу дзейнасці лабараторыі будуць створаны надзвычайныя эскізы спектакляў, якія вы ўбачыце 30-га жніўня!

Прапануем паслухаць каментары Аляксандра Аляксандравіча Віслава. Увесь тыдзень мы будзем знаёміць вас з удзельнікамі "Купала. Лабараторыі", таму заставайцеся на сувязі з тэатрам, далей – болей цікавостак!

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы