120 гадоў са дня нараджэння Ірыны Ждановіч!
27.09.2026
Сябры, сёння мы адзначаем вялікую гадавіну: 120-годдзе са дня нараджэння славутай актрысы Ірыны Ждановіч, дачкі заснавальніка Купалаўскага тэатра Фларыяна Ждановіча!
Гэта непараўнальная жанчына, якая стаяла ля вытокаў беларускага тэатра разам з бацькам, была актрысай, рэжысёрам, выкладчыцай. Вядома, што яе талент параўноўвалі з ігрой самой Веры Камісаржэўскай! За 74 гады, якія артыстка прысвяціла служэнню першай сцэне краіны, яна ўвасобіла безліч вобразаў і прайшла шлях ад выканаўцы дзіцячых роляў да першай беларускай Джульеты.Зараз у Купалаўскім тэатры праходзіць выстава "Ірына Ждановіч. Жанчына і сцэна", якая дазволіць убачыць легендарную актрысу не толькі як зорку беларускага тэатра, але і як дачку, жонку, сяброўку, грамадзянку, музу.
