Давайце створым спектакль разам!
11.09.2026
Дарагія сябры, зараз мы актыўна працуем над падрыхтоўкай прэм'ернага спектакля "Сэрца на далоні". І нам неабходна ваша дапамога, каб дакладна перадаць атмасферу савецкай эпохі на сцэне!
Мы шукаем аўтэнтычныя крэслы, тэлевізар, сталы і лямпу (прыклады на фотаздымках). Калі вы гатовы падзяліцца з намі падобнымі рэчамі ці можаце падказаць, дзе іх знайсці, калі ласка, звяжыцеся з намі па нумары: +375 (17) 370-11-19 (Аліна Мікалаеўна). Будзем удзячныя за любую дапамогу!
