Калі каштоўнасці супадаюць!

Калі каштоўнасці супадаюць!

04.09.2026

Ужо трэці сезон генеральным партнёрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы выступае ААТ “Белаграпрамбанк”.

Для нас гэта значна больш, чым проста партнёрства. Гэта сапраўдная сутворчасць, заснаваная на любові да роднай культуры і захаванні нацыянальнай спадчыны. Дзякуючы такой надзейнай апоры Купалаўскі тэатр упэўнена стварае маштабныя пастаноўкі!

Мы ўдзячны ААТ “Белаграпрамбанк” за падтрымку, любоў да тэатра і ўклад у развіццё нацыянальнай культуры. Рады, што вы з намі!

Шчыра віншуем ААТ “Белаграпрамбанк” з 35-годдзем! Жадаем калектыву банка моцнага здароўя, стабільнасці, новых дасягненняў і росквіту! Няхай ААТ “Белаграпрамбанк” заўсёды застаецца сімвалам надзейнасці і поспехаў!

З любоўю, Купалаўскі!

#КупалаўскіТэатр #Белаграпрамбанк #КультураБеларусі #Партнёрства

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы