#КупалаЛабараторыя: дзень першы!

#КупалаЛабараторыя: дзень першы!

24.08.2026

Сёння распачала сваю дзейнасць доўгачаканая рэжысёрская “Купала. Лабараторыя”. Заняты сцэнічныя пляцоўкі, размеркаваны ролі, гатовы інсцэніроўкі знакамітых п’ес – наперадзе шмат захапляльнай працы, вынікі якой вы ўбачыце 30 жніўня! Нароўні з усімі удзел у стварэнні эскізаў спектакляў прымаюць маладыя артысты, якія папоўнілі купалаўскую трупу. Гэта іх першыя ролі на першай сцэне краіны!

Што ж будзе адбывацца за кулісамі далей? Сачыце за нашымі сацсеткамі, каб першымі атрымліваць навіны аб ходзе “Купала. Лабараторыі”!

Фотаздымкі: выдавецкі дом “Беларусь сегодня”.

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы