Марыя Раманава — рэжысёр праекта «Купала. Лабараторыя»

Марыя Раманава — рэжысёр праекта «Купала. Лабараторыя»

21.08.2026

Марыя скончыла Санкт-Пецярбургскую дзяржаўную акадэмію тэатральнага мастацтва. Яна - пераможца першай моладзевай рэжысёрскай лабараторыі “ON.TEATR”, уладальніца моладзевай прэміі Санк-Пецярбурга ў вобласці мастацкай творчасці “За дасягненні ў вобласці сцэнічнага мастацтва”, уладальніца Расійскай Нацыянальнай прэміі ў вобласці тэатральнага мастацтва для дзяцей "Арлекін" ў намінацыі “Лепшы рэжысёр”.

Зусiм хутка Марыя Раманава пачне працу над эскiзам п'есы “Раскiданае гняздо” легендарнага Янкi Купалы, якi вы зможаце ўбачыць 30 жніўня на сцэне Купалаўскага тэатра.

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы