Прадстаўляем вам рэжысёра “Купала. Лабараторыі” — Андрэя Станіслававіча Шляпіна

Прадстаўляем вам рэжысёра “Купала. Лабараторыі” — Андрэя Станіслававіча Шляпіна

19.08.2026

Тэатральны рэжысёр, скончыў рэжысёрскі факультэт РАТІ-ГІТІС (майстэрня Яўгена Каменькавіча і Дзмітрыя Крымава) з чырвоным дыпломам. Пастаўленыя ім спектаклі неаднаразова траплялі ў лонг-лісты Нацыянальнай тэатральнай прэміі “Залатая маска”, сярод іх — “Чалавек у футляры”, “Пяць вечароў”, “Зямля Эльзы”, “Беспасажнiца”, “Гандзі маўчаў па суботах”. Андрэй Шляпін быў мастацкім кіраўніком Бярэзнікаўскага драматычнага тэатра, а таксама галоўным рэжысёрам Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра “Мастеровые” ў Набярэжных Чалнах.

Менавіта гэты таленавіты рэжысёр возьме для свайго эскіза ў “Купала. Лабараторыі” п’есу Мікалая Матукоўскага “Мудрамер”, які вы зможаце ўбачыць 30-га жніўня!

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы