Творчая сустрэча з Тэатрам імя С.У. Абразцова ў Мінску!
10.10.2026
Творчая сустрэча з прадстаўнiкамi ФДБУК "Дзяржаўны акадэмічны цэнтральны тэатр лялек імя С.У. Абразцова" адбылася ў межах iх гастроляў у Мiнску. Артысты падзяліліся сакрэтамі майстэрства, працы з лялькамі і падрабязна адказалі на пытанні аўдыторыi.
Сустрэча адкрыла новыя перспектывы для творчага ўзаемадзеяння, паклаўшы пачатак будучаму плённаму і доўгатэрміноваму супрацоўніцтву.
