У Купалаўскім тэатры адбыўся збор працоўнага калектыву перад адкрыццём 107-га сезона

У Купалаўскім тэатры адбыўся збор працоўнага калектыву перад адкрыццём 107-га сезона

25.08.2026

Сустрэчу наведаў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь. Марат Сяргеевіч Маркаў падкрэсліў важнасць развіцця нацыянальнага тэатральнага мастацтва і адзначыў вялікую ролю Купалаўскага тэатра ў культурным жыцці краіны.

На зборы працоўнага калектыву былі вызначаны напрамкі далейшага развіцця тэатра і акрэслены творчыя планы на 107 сезон. Так, наперадзе ў купалаўцаў стварэнне 6 прэм'ерных спектакляў, правядзенне рэжысёрскай і драматургічнай лабараторый, гастрольныя выезды і не толькі!

Першая сцэна краіны зараджана на паспяховы старт сезона! Заставайцеся з намі!

З любоўю, Купалаўскі

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы