Віншуем мастацкага кіраўніка Купалаўскага тэатра Дзмітрыя Аляксандравіча Акімава з днём нараджэння!

Віншуем мастацкага кіраўніка Купалаўскага тэатра Дзмітрыя Аляксандравіча Акімава з днём нараджэння!

04.09.2026

Дзякуем за Ваш асабiсты мастацкі погляд, яркія ідэі, новыя праекты і вялікую адданасць сваёй справе!

Гледачы з захапленнем адкрываюць для сябе Ваш рэжысёрскі почырк у знакавых спектаклях бягучага рэпертуару: драме “А зоры тут ціхія” і трагікамедыі “Дзядзечкаў сон”. Тэатральная публіка ўжо знаходзіцца ў прадчуванні будучай прэм’еры па рамане Івана Шамякіна “Сэрца на далоні”.

Жадаем Вам моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення і новых гучных трыумфаў. Няхай кожная Ваша пастаноўка знаходзіць жывы водгук у сэрцах гледачоў!

З любоўю, Купалаўскі!

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы