Віншуем з днём нараджэння цудоўную Настассю Варанкову!

Віншуем з днём нараджэння цудоўную Настассю Варанкову!

17.09.2026

Яна адначасова - і кранальная Галя Чацвяртак ("А зоры тут ціхія"), і вытанчаная Фрэйліна ("Чорная панна Нясвіжа"), і азарная Эня ("Гісторыя шакаладнага дрэва"), і, канешне, наша каханенькая-родненькая Паўлінка!

Дзякуем, Настасся, за талент, шчырасць, пяшчоту да сваіх роляў і незабыўныя эмоцыі, якія Вы дорыце гледачам падчас кожнага выхаду на сцэну!

Зычым, каб кожны дзень прыносіў радасць і натхненне, кожны спектакль завяршаўся выключна гучнымі апладысментамі і кожная роля станавілася зорнай!

З любоўю, Купалаўскі
theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы