З Днём мацi!

З Днём мацi!

15.10.2026

Дарагія мамы, мамулі, матулечкі! Каханенькiя-родненькiя! Калектыў Купалаўскага тэатра з асаблівай пяшчотай віншуе вас з гэтым цудоўным святам, Днём маці!

Мама - самы дарагі і блізкі чалавек у жыцці кожнага з нас, бо менавіта яна дае першыя ўрокі любові, дабрыні і падтрымкі. Без вашай цеплынi i клопату нават самыя вялікія дасягненні губляюць свой сэнс, а ваша вера надае сілы пераадольваць любыя цяжкасці.

Дарагія мамы, са святам! Будзьце бязмежна шчаслівыя, здаровыя і заўсёды любімыя!

З любоўю, Купалаўскi!

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы