З днём нараджэння, любая сталіца!
12.09.2026
Мінск назаўжды заняў сваё месца ў душы кожнага з нас. Гэты горад непарыўна звязаны з гісторыяй Беларусі, яго вуліцы і плошчы памятаюць вялікія падзеі мінулага, на іх ствараецца будучыня краіны. Для Купалаўскага тэатра Мінск — невычэрпная крыніца натхнення і радасці, сапраўднае месца сілы. Мы ганарымся быць часткай гэтага цудоўнага горада, несці культуру і прыгажосць мастацтва ўсім, хто наведвае беларускую сталіцу!
Жадаем Мінску міру, росквіту і дабрабыту, а ўсім яго жыхарам — шчасця, цяпла і новых яркіх уражанняў!З любоўю, Купалаўскі
На фотаздымках — вул. Захар'еўская (сучасны праспект Незалежнасці) і паштоўка 1920-х гадоў з выявай Беларускага дзяржаўнага тэатра (сучасны Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы).
