З днём нараджэння, Святлана Ліпніцкая!
09.10.2026
Дарагая Святлана!
Шчыра віншуем Вас з днём нараджэння!
Мы рады, што Вы далучылiся да нашай вялікай купалаўскай сям'і. Пачатак кар’еры на гэтай легендарнай сцэне — асаблівы і хвалюючы момант. Мы жадаем, каб кожны выхад да гледача прыносіў сапраўднае задавальненне, а праца ў тэатры была напоўнена натхненнем і ўзаемнай падтрымкай.
Зычым моцнага здароўя, душэўнай гармоніі, упэўненасці ў сваіх сілах і дасягненняў новых творчых вяршынь. Няхай наперадзе чакаюць цікавыя ролі і гучныя прэм'еры, а ў жыцці заўсёды пануюць утульнасць і шчасце!
