Навіны

15.09.2025

ТУДЭМА-СЮДЭМА!

Адбылася прэзентацыя сумеснага праекта Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і Мінскага гадзіннікавага завода

Калекцыя прысвечана найстарэйшаму спектаклю Беларусі – “Паўлінка”
Гадзіннік – гэта не толькі прылада, але і сімвал гісторыі. А Купалаўскі – таксама гісторыя нашай краіны.

Зусім хутка гадзіннікі выйдуць у продаж і час заўсёды будзе на вашым баку. Гадзіннікі нагадваюць пра добрыя моманты і магію тэатральнага мастацтва. Да сустрэчы ў Купалаўскім.

15.09.2025

Учора мы адзначылі важную дату – 105 гадоў са дня адкрыцця і дзейнасці Купалаўскага тэатра.

У ліку ганаровых гасцей наш тэатр прыйшлі павіншаваць Міністр культуры Рэспублікі Беларусь заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Іосіфавіч Чарнецкі. Намеснік главы адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска Чэрнік Галіна Уладзіміраўна.
«За ўклад у развіццё культуры Беларусі» нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджана
Нікалаева-Апіёк Тамара Іванаўна, заслужаная артыстка Беларускай ССР.

“За высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнай культуры” граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны
Сарока Аляксандр Мікалаевіч, начальнік асвятляльна–праекцыйнага цэха.

“За высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнай культуры” падзяка Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб’яўлена Рыжэўскай Аліне Мікалаеўне, загадчыку мастацка–пастаноўчай часткі.

“За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва” граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны Карабанаў Уладзімір Анатолевіч, інжынер–электронік службы галоўнага механіка, і Пакусава Вольга Пятроўна, спецыяліст службы галоўнага адміністратара.

“За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва” падзяка Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта аб’яўлена Раю Андрэю Леанідавічу, рабочаму па комплексным абслугоўванні будынкаў і збудаванняў 5 разраду цэха па рамонце, эксплуатацыі і комплексным абслугоўванні будынка.

“За добрасумленную працу, значны ўклад у развіццё і папулярызацыю беларусскага тэатральнага мастацтва” граматай упраўлення культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ўзнагароджана Гусарава Святлана Аляксандраўна, артыст драмы, вядучы майстар сцэны.

“За добрасумленную працу, значны ўклад у развіццё і папулярызацыю беларусскага тэатральнага мастацтва” падзяка ўпраўлення культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта аб’яўляена Іскакавай Інэсе Дзянісаўне, артысту драмы 1 кваліфікацыйнай катэгорыі.

“За шматгадовую добрасумленную працу і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў” граматай адміністрацыі Ленінскага раёна г.Мінска ўзнагароджаны Баргер Рыта Уладзіміраўна, намеснік начальніка касцюмерна–рэквізітарскага цэха, і Петух Ларыса Эдуардаўна, швачка 6 разраду мастацкага цэха. 

“За шматгадовую добрасумленную працу і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў” падзяка адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска аб’яўляена Бародзіч Ірыне Іванаўне, машыністу па пранніі рамонце спецвопраткі 3 разрада касцюмерна–рэквізітарскага цэха.

“За шматгадовую добрасумленную працу і асабісты ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва” падзяка генеральнага дырэктара аб’яўляена мастацкаму кіраўніку Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы заслужанай артыстцы Беларусі Няфёдавай Вользе Валянцінаўне і народнай артыстцы Беларусі Зубковай Зінаідзе Пятроўне. 

“За плённае супрацоўніцтва і падтрымку тэатральнага мастацтва” падзяка генеральнага дырэктара аб’яўлена Дзяржаўнаму літаратурнаму музею Янкі Купалы і ААТ «Белаграпрамбанк».

У завяршэнні ўрачыстай часткі быў паказаны спектакль “Паўлінка”.


Са святам, дарагі Купалаўскі ❤️

01.09.2025

14 верасня мы адсвяткуем 105-годдзе дзейнасці Купалаўскага тэатра!

Нашы артысты хочуць падзякаваць вам за любоў і падтрымку і зрабілі невялікія камплементы кожнаму, хто набудзе квіток у касе тэатра па адрасе: вул. Энгельса 7А да канца верасня.

Не прапусціце магчымасць пакінуць сабе добрыя словы артыстаў у такі знакавы для нашага тэатра год.

Будзем рады, калі і вы пакінеце сваё пажаданне ў нашым Instagram!

28.08.2025

Пачалося!
Згодна з традыцыяй новы тэатральны сезон адкрывае “Паўлінка”!
106-ты сезон парадуе вас рэпертуарнымі спектаклямі, паказам нашых нядаўніх прэм’ер, і, вядома, новымі пастаноўкамі.

З любоўю, Купалаўскі!

22.08.2025

Ужо 27 жніўня мы адкрыем для вас новы 106-ы тэатральны сезон спектаклем “Паўлінка”!

22.08.2025

Упершыню на сцэне нашага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалыі адбудуцца “Вялікія гастролі” Дзяржаўнай бюджэтнай установы культуры ”Паўночна-Асяцінскі Дзяржаўны акадэмічны тэатр ім. У. Тхапсаева".

24.07.2025

105-ы тэатральны сезон завяршыўся з аншлагам!

Старонкі: 1 2 3 4 5 ... 77 Наступная
theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы