Дзмiтрый Акiмаў
Дзмiтрый Акiмаў
Мастацкі кіраўнік тэатра

Дзмітрый Аляксандравіч Акімаў нарадзіўся 3 верасня 1985 года. У 2018 годзе скончыў Федэральную дзяржаўную бюджэтную адукацыйную ўстанову вышэйшай адукацыі “Тэатральны інстытут імя Барыса Шчукіна пры Дзяржаўным акадэмічным тэатры імя Яўгена Вахтангава” па спецыяльнасці “Рэжысура тэатра” (дыплом з адзнакай).

У творчай біяграфіі Дзмітрыя Акімава 48 пастановак разнастайных жанраў і накірункаў, якія былі адзначаны шматлікімі ўзнагародамі ў сферы тэатральнага мастацтва.

На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы паставіў спектаклі: “А зоры тут ціхія” па матывах аднайменнай аповесці Б. Васільева (2023 год); “Дзядзечкаў сон” па матывах аднайменнай аповесці Ф.М. Дастаеўскага (2024 год).

Падзяліцеся ўражаннямі пра працу асобы

CAPTCHA

Націскаючы кнопку «Адправіць водзыў», вы выказваеце сваю згоду на апрацоўку і захоўванне персанальных дадзеных

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы