Барыс Герлаван
Барыс Герлаван
Народны мастак Беларусі
Галоўны мастак

Народны мастак Беларусі (з 1990 года) і галоўны мастак Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Нарадзіўся Барыс Федасеевіч Герлаван 25.12.1937 года на Украіне, навучаўся ў мастацкім вучылішчы ў Малдове і ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. У Купалаўскі тэатр маладога мастака запрасіў знакаміты Армэн Грыгар’янц у 1962 годзе, менавіта пад яго апекай расцвіў і канчаткова аформіўся талент Барыса Герлавана. У 1962 годзе сумесна з В. Гардзеенкам Барыс Герлаван аформіў першы спектакль на легендарнай тэатральнай сцэне: “Зыбучыя пяскі” (п’еса П. Хайноўскага, рэжысёр – Леанід Рахленка).

Ужо ў 1976 годзе Барыс Федасеевіч стаў галоўным мастаком Купалаўскага тэатра, ён працаваў над афармленнем спектакляў выбітных рэжысёраў.

І сёння Барыс Федасеевіч Герлаван – важная фігура ў жыцці Купалаўскага тэатра, ён дагэтуль займаецца мастацкім афармленнем пастановак, на сцэне тэатра сёння ідуць непараўнальныя “Чорная панна Нясвіжа”, “Вечар”, “Замак Альшанскі”, “Гарачае сэрца”, “Пісаравы імяніны”, над якімі працаваў народны мастак. Ён – лаўрэат “Хрустальнай Паўлінкі”, уладальнік медаля (1998) і ордэна (2008) Францыска Скарыны, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і Беларусі, прэміі імя Еўсцігнея Міровіча, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за ўклад у выхаванне творчай моладзі.

Падзяліцеся ўражаннямі пра працу асобы

CAPTCHA

Націскаючы кнопку «Адправіць водзыў», вы выказваеце сваю згоду на апрацоўку і захоўванне персанальных дадзеных

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы