Наталля Кураш
Загадчык трупы
Нарадзілася 14 студзеня 1968 года ў Мінску.
У 1994 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.
Працавала вядучым спецыялістам Беларускага Фонду культуры, вядучым інспектарам Упраўлення культуры Мінгарвыканкама, рэжысёрам ДУ "Мінскканцэрт", рэжысёрам Вялікага тэатра Беларусі.
Узнагароджана граматамі Мінгарвыканкама, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, РГА "Белая Русь" і інш.
У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы працуе з 2024 года.
