12+

Сніўся мне сон

літаратурна-музычны сон
Камінная зала
Прэм'ера – 21 лістапада 2021
1 гадзіна без антракту

Часцей за ўсе адбываецца так, што мы бачым адзін і той жа сон, які прыходзіць да нас амаль кожную ноч. У паэтаў сны асаблівыя, яны складзены са строк, атмасферы ды музыкі. Рэжысер Данііл Філіповіч так глыбока пранікся творамі беларускай паэтэсы Канстанцыі Буйло, што гэта навеяла яму кампазіцыю «Сніўся мне сон….». Акцеры тэатра разам з аркестрам стварылі фантазію па матывах вершаў паэтэсы.

Дарэчы назва гэтага «літаратурна-музычнага сна» ўзята з верша Канстанцыі Буйло. Верш аўтабіаграфічны і быў напісаны ў 1914 годзе. Нехта «ЕН» кожную ноч з'яўляецца да паэтэсы ў снах, стаўшы для яе Героем. Яго вочы вяртаюць надзею на тое, што яны абавязкова ўбачацца ў рэальным жыцці і іх каханне будзе вечным.

Вас чакаюць лірычныя творы Канстанцыі Буйло ў выкананні маладых артыстаў, якія будуць пераклікоўваюцца з класічнай музыкай у выканані аркестра тэатра.

Падзяліцеся ўражаннямі ад спектакля

CAPTCHA

Націскаючы кнопку «Адправіць водзыў», вы выказваеце сваю згоду на апрацоўку і захоўванне персанальных дадзеных

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы