18+

DONNA SOLA (Жанчына адна)

трагіфарс
Камерная сцэна
Прэм'ера – 23 снежня 2021
1 гадзіна без антракту
Найбліжэйшыя паказы
  • 16
    верасня
    19:00
    Аў

Спектакль па п'есе італьянскага драматурга Дарыа Фо, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры, і яго сааўтара, яго жонкі, вядомай італьянскай актрысы Франкі Рамэ распавядае пра лёс звычайнай жанчыны сярэдніх гадоў, якая ў камедыйным, наўмысна бязладным маналогу перад непрыметнай/нябачнай суседкай-суразмоўніцай паспявае расказаць пра сваё жыццё і праблемы: сямейныя, бытавыя, любоўныя, экзістэнцыянальныя.

Кіруючыся жанрам трагіфарса, у якім пераплятаюцца элементы трагедыі і фарса, спектаклю ўласцівыя сатырычная накіраванасць, гратэск і чорны гумар, сарказм і іронія, характэрнае перапляценне сур'ёзнага і смешнага. Усяго адзін вечар, у які змясціўся цэлы жаночы лёс.

Гэта гісторыя заканчваецца адкрытым фіналам, які прымушае задумацца пра жанчыну ў сённяшнім грамадстве. Пра яе часта схаваную адзіноту, з якой яна спрабуе, як умее, вырвацца, пазбавіцца ад навязаных ёй звыклых другарадных роляў. А людзі побач бачаць у яе паводзінах толькі смешнае, часам недарэчнае і пацешнае.

Спектакль ідзе на беларускай мове

Паважаныя гледачы, у зале свабодная рассадка!!

Падзяліцеся ўражаннямі ад спектакля

CAPTCHA

Націскаючы кнопку «Адправіць водзыў», вы выказваеце сваю згоду на апрацоўку і захоўванне персанальных дадзеных

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы