Апошні атракцыён (16+)

трагікамедыя
рэжысёр-пастаноўшчык Андрэй Завадзюк
мастак-пастаноўшчык Андрэй Завадзюк
кампазітар Леанід Шырын
Прэм'ера – 27 снежня 2022 года
Працягласць – 2 гадзіны з антрактам
Найбліжэйшыя паказы
  • 29
    сакавіка
    19:00
    Ср
  • 18
    красавіка
    19:00
    Аў
  • 27
    красавіка
    19:00
    Чц
Спектакль "Апошні атракцыён" паводле п'есы амерыканскага драматурга, рэжысёра, сцэнарыста, лаўрэата Пулітцэраўскай прэміі Дэвіда Ліндсі-Эбера. Гэтая захапляльная гісторыя разгортваецца ў адным з пансіянатаў, які можа знаходзіцца ў любым месцы свету. Дзве пані б'юцца аб заклад, і бойка будзе без правілаў, з надзвычай жорсткімі розыгрышамі і забароненымі прыёмамі... Што атрымае пераможца? Чым скончыцца гэтая амаль смяротная гульня? Глядач абавязкова даведаецца, калі прыйдзе на спектакль. "Апошні атракцыён" - спектакль пра любоў да жыцця, пра тое, што ў любым узросце нам неабходны людскія спагада, спачуванне і разуменне...

Спектакль ідзе на беларускай мове.