Апошні атракцыён (16+)
трагікамедыя
рэжысёр-пастаноўшчык | Андрэй Завадзюк |
мастак-пастаноўшчык | Андрэй Завадзюк |
кампазітар | Леанід Шырын |
Прэм'ера – 27 снежня 2022 года
Працягласць – 2 гадзіны з антрактам

Спектакль "Апошні атракцыён" паводле п'есы амерыканскага драматурга, рэжысёра, сцэнарыста, лаўрэата Пулітцэраўскай прэміі Дэвіда Ліндсі-Эбера. Гэтая захапляльная гісторыя разгортваецца ў адным з пансіянатаў, які можа знаходзіцца ў любым месцы свету. Дзве пані б'юцца аб заклад, і бойка будзе без правілаў, з надзвычай жорсткімі розыгрышамі і забароненымі прыёмамі... Што атрымае пераможца? Чым скончыцца гэтая амаль смяротная гульня? Глядач абавязкова даведаецца, калі прыйдзе на спектакль. "Апошні атракцыён" - спектакль пра любоў да жыцця, пра тое, што ў любым узросце нам неабходны людскія спагада, спачуванне і разуменне...
Спектакль ідзе на беларускай мове.
Спектакль ідзе на беларускай мове.