Час жыцця
Час жыцця... У герояў спектакля жыццё кіпіць у кватэры састарэлага ліфцёра – тут яны не толькі ўспамінаюць маладосць, але спяваюць, танчаць, дораць адно аднаму цудоўныя па характары эмоцыі. І хто скажа, што ім ужо далёка за …? Нават вельмі маладая парачка закаханых – унук гаспадара кватэры і ягоная нявеста – пачынае разумець, што не толькі ў іх усё жыццё наперадзе, але і ў гэтых старых гадзіннікі жыцця не проста цікаюць, а гучным боем сцвярджаюць: кожная хвіліна , пакуль яна ёсць, каштоўная. Героі спектакля "Час жыцця" поўныя высакароднасці, іх мары і фантазіі рэальныя, як і іх штотыднёвыя сустрэчы, і вельмі хочацца верыць, што гаспадар кватэры так і будзе па пятніцах прымаць сваіх сяброў з дому састарэлых…
Узгадаць свой час жыцця Вас запрашаюць народныя артысты Генадзь Аўсяннікаў і Зінаіда Зубкова, заслужаныя артысты Тамара Нікалаева-Апіёк і Уладзімір Рагаўцоў, а таксама артысты тэатра.
Спектакль ідзе на беларускай мове
Ролі выконваюць:
-
Францішак АбельГенадзь Аўсяннікаў -
Павел ЯсенскіСяргей Бірульчык -
Даша ВысоцкаяТаісія Ввядзенская -
Даша ВысоцкаяСвятлана Гулевіч -
РайнэрУладзімір Рагаўцоў -
Пані КонціЗінаіда Зубкова -
Пані КонціТамара Нікалаева-Апіёк -
Пані КонціАла Ельяшэвіч -
Інспектар МітчАляксандр Гусеў -
ХмелікМікалай Юшкевіч -
ХмелікУладзімір Іваноў -
Таксіст, ЛекарАнтон Нікішын -
Таксіст, ЛекарІван Аксёнчык
