3+
Дзюймовачка
Кранальная гісторыя без слоў на 1 дзею
Галоўная сцэна
Прэм'ера – 6 верасня 2023 года
45 хвілін без антракту
Пастаноўка
Міхась Клімчук
Сцэнаграфія, лялькі і касцюмы
Соф'я Шахноўская
Музыка
Мікіта Гушчанка
Харэаграфія
Дзіяна Юрчанка
Запрашаем вас у чароўны свет, дзе жыве маленькая, але неверагодна адважная Дзюймовачка. Яна нарадзілася ў пялёстках кветкі, і кожны яе дзень – гэта прыгода.
Аднак, жыццё Дзюймовачкі не такое простае, як здаецца. На яе шляху сустракаюцца шматлікія выпрабаванні. Але наша гераіня знаходзіць сілы, каб пераадолець усе перашкоды, і ў выніку здабывае сваё шчасце.
Гэты спектакль – гэта не проста казка. Гэта гісторыя пра тое, як важна верыць у сябе, нават калі здаецца, што ўсё вакол безнадзейна. «Дзюймовачка» пакажа вам, што сапраўдныя цуды адбываюцца, калі мы не баімся марыць і ісці наперад, нягледзячы ні на што.
Мова: беларуская
