16+

Гарачае сэрца

камедыя чалавечага жыцця
Галоўная сцэна
Прэм'ера – 15 верасня 2022
2 гадзіны 40 хвілін з антрактам

Ці задумваліся Вы калі-небудзь, якое ў Вас сэрца?

Поўнае кахання і пяшчоты ці халоднае і асцярожнае? А можа, параненае, але з імкненнем да палёту? А калі яно гарачае?

“Гарачае сэрца”! Менавіта так называецца новая пастаноўка Купалаўскага тэатра па аднайменнай п’есе А.Астроўскага.

Стасункі паміж людзьмі, падзеі, якія адбываліся 100 гадоў таму, хвалююць нас і сёння! Выбар залежыць ад кожнага з нас! Каханне ці грошы? Годнасць ці сорам? І што рабіць, калі, як гаворыць адзін з галоўных герояў купец Кураслепаў, “неба валіцца”? А калі ў Вас скралі вялікія грошы? А калі б Вы скралі?

Разбураныя адносіны, зламаныя лёсы, пошук праўды, жыццё ў весялосці, ад якой становіцца часам страшна!

І толькі адно гарачае сэрца галоўнай гераіні Параскі здольна змяніць жыццё кожнага. Бо трэба толькі паспрабаваць жыць па-людску! Нечаканае прачытанне п’есы А.Астроўскага ад рэжысёра-пастаноўшчыка, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валянціны Ераньковай.

Спектакль ідзе на беларускай мове

Прэса

Падзяліцеся ўражаннямі ад спектакля

CAPTCHA

Націскаючы кнопку «Адправіць водзыў», вы выказваеце сваю згоду на апрацоўку і захоўванне персанальных дадзеных

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы