16+
Гэта цудоўнае жыццё
камедыя
Галоўная сцэна
Прэм'ера – 12 снежня 2025
Рэжысер-пастаноўшчык
Андрэй Завадзюк
Мастак-пастаноўшчык
Марына Шуста
Тэатр... Такое кароткае і такое ўсёабдымнае слова.
Што тэатр значыць для гледачоў і для тых, хто выходзіць на сцэну?
Двое немаладых і некалі вядомых акцёраў — муж і жонка Джордж і Шарлота Хэй — жывуць і дыхаюць сваім тэатрам у маленькім захалусным гарадку Буфала...
І раптам да іх прыязджае вядомы галівудскі рэжысёр, які здольны вярнуць іх з небыцця на вяршыню кінаалімпу! Але шэраг жыццёвых выклікаў: здрада, знаёмства з жаніхом дачкі, няспынная варожасць з цешчай – бураць іх грандыёзныя планы.
Спектакль «Гэта цудоўнае жыццё» паводле іскрыстай камедыі вядомага драматурга Кена Людвіга «Месяц над Буфала» ў пастаноўцы заслужанага артыста Расіі Андрэя Завадзюка на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы!
Ролі выконваюць:
-
МузыкіГенадзь Вішнякоў -
МузыкіЖанна Карпенка -
МузыкіАндрэй Сапоненка -
Джордж ХэйУладзімір Іваноў -
Шарлота ХэйВольга Няфёдава -
ЭтельТамара Міронава -
ЭтельСвятлана Гусарава -
РазаліндаГанна Мешчаракова -
ГовардСяргей Бірульчык -
ГовардІлья Крук -
ПолБарыс Цяцёркін -
ЭйлінТаісія Ввядзенская -
ЭйлінІнэса Іскакава -
РычардМікалай Юшкевіч -
РычардПавел Дракін
Прэса
