Пераможцы
Пётр Высоцкі
Музыка / музычнае афармленне: арыя Каварадосі Джакома Пучыні, песні савецкіх кампазітараў 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя
“Пераможцы” – гэта гісторыя пра дзяцей вайны. Пастаноўка расказвае пра маленькіх жыхароў, якія прайшлі ўсе нягоды і пазбаўленні ў такі няпросты ваенны час. Вайна ў сваёй жорсткай слепаце злучыла незлучальнае: дзяцей, кроў, голад, страты. І калі маленькія вясковыя жыхары бязлітаснай воляй лёсу апынуліся ў пекле пакут і нягод, яны паводзілі сябе, як сапраўдныя героі, імкнуліся вынесці ўсё тое, што і дарослым было не заўсёды пад сілу.
“Пераможцы” – гэта прытча аб Вялікай вайне па п’есе Пятра Высоцкага. “Пераможцы” – адметны спектакль за тую адказнасць і важнасць місіі, якую ён у сабе нясе. Спектакль у даступнай форме распавядае пра ваенны час, пра тое, як бачылі вайну дзеці, якую неацэнную дапамогу фронту яны аказвалі, як дапамагалі паднімаць баявы дух салдат сваім запалам і вясёлым норавам.
Дзеючыя асобы:
· Міхаіл Асановіч (Дзядуля);
· Вольга Бладыка (Паўлік);
· Аляксандра Кізюкевіч (Люба);
Таксама ў спектаклі прымаюць удзел Таццяна Паўлючук, Сяргей Урбановіч, Марыя Рубацкая.Мова: руская
