12+
Вера
Спектакль-рэквіем
Галоўная сцэна
Прэм'ера – 2 мая 2025 года
2 гадзіны 10 хвілін з антрактам
Пастаноўка
Аляксандр Козак
Мастак-пастаноўшчык
Мікалай Палтарака
Мастак па касцюмах
Алена Макарава
Зінаіда Дудзюк
Спектакль прымеркаваны да 80-годдзя з дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.
Аднакласнікі Вера і Юрка толькі ўступаюць у дарослае жыццё, але ўжо вымушаны сутыкнуцца з жахамі Вялікай Айчыннай вайны. Дзеля сваёй краіны ім даводзіцца расстацца з марамі юнацтва. Каб нароўні са старэйшымі таварышамі абараняць родныя землі ад фашысцкіх захопнікаў…
П’еса таленавітай брэсцкай пісьменніцы і драматурга Зінаіды Дудзюк заснавана на рэальных падзеях i раскажа пра гераічную барацьбу беларускага народа. Гэта гісторыя пра мужнасць і адданасць, пра каштоўнасць памяці і павагу да тых, хто аддаў свае жыцці дзеля шчасця будучых пакаленняў.
Мова: руская
