16+

Вежы Маладзечанскага замка

Паданне
Галоўная сцэна
Прэм'ера – 20 студзеня 2024 года
1 гадзіна 35 хвілін з антрактам
Найбліжэйшыя паказы
  • 23
    лістапада
    19:00
    Нд
Рэжысёр-пастаноўшчык Валерый Анісенка
Кампазітар Андрэй Лабчэўскі
Мастак-пастаноўшчык Андрэй Меранькоў

Ягор Конеў

Мова: руская

Паданне “Башни Молодечненского замка” напісана драматургам Ягорам Коневым спецыяльна для Мінскага абласнога драматычнага тэатра і прымеркавана да 635-годдзя горада Маладзечна. У яго апавяданні па-майстэрску перапляліся гістарычныя звесткі і мастацкая выдумка. П'еса ў займальнай манеры апавядае пра падзеі мяжы XIV-XV стагоддзяў, калі Маладзечна быў адной з найважнейшых крэпасцяў Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і стрымліваў “націск на Усход” рыцараў Лівонскага ордэна. У той лёсавызначальны перыяд сваёй гісторыі Маладзечанскі замак застаўся без абаронцаў: тутэйшая дружына пайшла ў паход разам з войскам Вялікага князя Вітаўта. Раптам пад сценамі замка з'яўляюцца лівонскія рыцары. Пажылы ваявода князь Сямён Заслаўскі вагаецца: адкрыць ворагу вароты або загінуць у безнадзейным баі? У Замку толькі старыя ды дзеці. Ці можна на чале такога войска адолець бязлітаснага ворага? Яго жонка княгіня Станка падазрае, што хтосьці ў замку дапамагае лівонцам.

Дзеючыя асобы:

Сяргей Карзей (Ваявода, князь Сямен Заслаўскі);

Алена Рахмангулава (Ваяводша, княгіня Станка, жонка князя Сямена);

Аляксей Карпец (Радзіслаў, Баярын, Каштэлян);

Андрыян Барткевіч (Ямант, Баярын, Стольнік);

Дзяніс Фешчанка (Дараж, Баярын);

Дар’я Коўшык (Касюта,  Пакаёўка ваяводшы);

Таццяна Карпец, Анастасія Макарэвіч (Гальша, Жонка Радзіслава);

Ірына Камышава (Паята, Жонка Яманта).

Падзяліцеся ўражаннямі ад спектакля

CAPTCHA

Націскаючы кнопку «Адправіць водзыў», вы выказваеце сваю згоду на апрацоўку і захоўванне персанальных дадзеных

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы