Жаніцьба. Фантасмагорыя
М.Гогаль
Сяргей Фядотаў, вядомы расійскі рэжысёр, заўсёды працуе з класікай сваім арыгінальным містычным спосабам.
Замест традыцыйнай бытавой камедыі на сцэне ўзнікае фантасмагорыя з цудамі, неверагоднай логікай і нечаканымі ўчынкамі. Спектакль страшна таямнічы і адначасова гамерычна смешны! Качкароў – чорт, які круціць на сцэне «дэманскія штучкі»: то са скрыпам адкрываецца дзверы шафы, куды бясшумна правальваецца слуга Сцяпан, то ў люстэрку трумо з'яўляецца чыйсьці змярцвела-сіні твар... прывідныя бачанні палохаюць і зачароўваюць. Гогалеўскі містыцызм злучаецца са шчымлівай гогалеўскай жа тэмай адзіноты і безабароннасці чалавека перад светам, перад жыццём, перад вечнымі яе спакусамі і супярэчнасцямі.
У спектаклі дакладна адлюстравана эпоха, касцюмы, захавана непаўторная мова Гогаля, мудрагеліста і парадаксальна спалучаецца камічнае і трагічнае, дзе кожнае слова гучыць сучасна.
У пастаноўцы няма “бачнай” ісціны, няма мараляў, у ёй больш фантастычнага і неверагоднага. Дзівацтва і невытлумачальнасць учынкаў герояў ствараюць таямнічасць і шматграннасць містычнай прасторы, створанай рэжысёрам.
Дзеючыя асобы:
• Марыя Рудакова, Вераніка Бурко (Агаф’я Ціханаўна);
• Вольга Мацюшка, Марыя Рудакова, Крысціна Грынаўцава (Арына Панцеляймонаўна);
• Крысціна Грынаўцава, Вольга Мацюшка (Фёкла Іванаўна);
• Павел Зароўскі, Аляксандр Мацюшка (Падкалёсін);
Аляксандр Куляшоў, Данііл Самкнулаў (Качкароў);
Аляксей Цыбін, Дзмітрый Дудкевіч, Аляксандр Палішчук (Яішніца);
• Вадзім Арціменя, Аляксандр Ільінскі (Анучкін);
• Аляксандр Зянькоў, Аляксандр Куляшоў (Жавакін);
• Вікторыя Шатова, Вераніка Бурко, Вольга Мацюшка (Дуняша);
• Вадзім Арцімена (Сцяпан).
Мова: руская
