Другі нумар часопіса “Купалаўскі” выйшаў у свет і даступны для набыцця анлайн

22 красавіка
Другі нумар часопіса “Купалаўскі” выйшаў у свет і даступны для набыцця анлайн
Сябры! Мы вельмі рады падзяліцца з вамі цудоўнай навіной. Другі нумар тэатральнага часопіса “Купалаўскі” выйшаў у свет!
Прачытаць яго магчыма нават не выходячы з дому. Гэтым разам мы выпускаем друкаваную і электронную версію, якія можа набыць анлайн кожны жадаючы. Такім чынам, адзіны часопіс сярод драматычных тэатраў Беларусі становіцца яшчэ і першым “бескантактавым”. Кошт электроннай версіі - 3 р., друкаванай - 6 р (з улікам дастаўкі па Беларусі).

Для набыцця часопіса вам неабходна:
  • зрабіць перавод кошту часопіса на рахунак тэатра як адвольны плацёж;
  • чэк аб аплаце даслаць на kulikovskaya@kupalauski.by;
  • калі вы замовілі электронную версію - зваротным лістом атрымаць другі нумар часопіса;
  • калі вы замовілі друкаваную версію - пазначыць у лісце з чэкам свой паштовы адрас і неўзабаве атрымаць доўгачаканую пасылку.
Рахунак тэатра:
Банк-атрымальнік: ААТ «БПС-Сбербанк», г. Мінск
Нумар рахунка: BY43BPSB30121029400139330000
УНП 100377901
Код банка: BPSBBY2Х
Прызначэнне плацяжу: Часопіс.


У другім нумары часопіса мы пагутарылі пра тыя падзеі, якія рознакаляровымі аблокамі праносяцца па-над тэатрам, бо тэатр стаіць на скрыжаванні гісторыі. Тут і займальны экскурс у мінулае, і цікавыя гісторыі пра Аляксандраўскі сквер, эксклюзіўныя інтэрв’ю, а таксама любімая многімі рубрыка “Карацелька” з гісторыямі ад Генадзя Аўсяннікава. І гэта - толькі пачатак, бо ўсё цікавае мы пакінем на старонках часопіса, каб наша віртуальная сустрэча з вамі стала прыемнай неспадзеўкай і не дала вам сумаваць дома!

Заставайцеся дома і чытайце наш часопіс!