У Купалаўскім тэатры пройдзе XII Міжнародны фестываль «Пецярбургскі тэатральны сезон»
З 14 па 18 снежня 2018 года ў Мінске пройдзе XII Міжнародны фестываль «Пецярбургскі тэатральны сезон». Публіцы будуць прадстаўлены пяць спектакляў Паўночнай сталіцы ад вядучых тэатральных рэжысёраў.
Фестываль існуе з 2007 года і ставіць перад сабой мноства крос-культурных задач. Яго мэты звязаныя з пашырэннем стасункаў паміж Санкт-Пецярбургам і іншымі вядомымі тэатральнымі цэнтрамі, абменам ідэямі, стварэннем маштабных культурніцкіх падзей. Фестывальныя спектаклі ўжо прайшлі з поспехам у такіх гарадах як Берлін, Дрэздэн, Марсэль, Белград, Тэль-Авіў, Хайфа, Тбілісі, Афіны.
У 2018 годзе арганізатары Фестывалю падрыхтавалі для жыхароў беларускай сталіцы асабліва насычаную праграму.
14 снежня, 19.00
Санкт-Пецярбургскі тэатр «Руская антрэпрыза» ім. А. Міронава
Сцэнічная фантазія паводле матываў рамана Г. Флабэра ў дзвюх дзеях
15 снежня, 19.00
Дзяржаўны драматычны тэатр «Прытулак камедыянта»
Трагікамедыя ў дзвюх дзеях
16 снежня, 19.00
Вялікі тэатр лялек
«НЕБА Ў ЧАМАДАНЕ, АЛЬБО ЦУЦЫКІ ЎНОЧЫ»
Лірычная клаўнада ў адной дзеі
17 снежня, 19.00
Санкт-Пецярбургскі акадэмічны драматычны тэатр ім. В. Ф. Камісаржэўскай
«НОЧ ГЕЛЬВЕРА»
Драма ў адной дзеі
18 снежня, 19.00
Тэатр-фестываль «Балтыйскі дом»
«ЦІ ВЕДАЕЦЕ ВЫ, ШТО ТАКОЕ КАХАННЕ?»
Лірычная камедыя