Сяргей Шырочын
Нарадзіўся 2 сакавіка 1962 года.
У 1985 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.
У бягучым рэпертуары выконвае ролі:
- Адам Хілінскі ("Замак Альшанскі" У. Караткевіча).
- Бацька Брычкiнай ("А зоры тут цiхiя" Б. Васільева);
- Мантэкi ("Рамэа і Джульета" У. Шэкспіра);
- Сядзелец ("Пісаравы імяніны" У. Галубка);
- Караўкін ("Брама неўміручасці" К. Крапівы);
- Князь ("Дзядзечкаў сон" Ф. Дастаеўскага).
